Государственное учреждение образования «Кищино-Слободской учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа Борисовского района»
телефон: 77-37-93 (Приёмная администрации); 77-32-24(Учительская); 77-37-92(Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144 Минская область, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул.Заречная, д.7В

Рекомендации родителям

Рэкамендацыі бацькам па развіцці маўлення выхаванцаў

Выпрацоўка ў выхаванцаў  звязнага дыялагічнага і маналагічнага маўлення

Важным кампанентам інтэлектуальнай гатоўнасці да авалодання школьнай адукацыйнай праграмай з'яўляецца наяўнасць сфарміраванага звязнага  маналагічнага і дыялагічнага маўлення. Дыялагічнае маўленне - гэта размова двух і больш людзей, мэта якой даведацца пра што-небудзь, падштурхнуць да ажыццяўлення якога-небудзь дзеяння. Дыялагічнае маўленне з'яўляецца асноўнай формай маўленчых зносін з дзецьмі  і дарослымі, служыць базай для набыцця звязнага  маналагічнага маўлення. Маналагічнае маўленне - гэта форма вуснага маўлення. У маўленні выкарыстоўваюць розныя сродкі, такія як: жэсты, міміка. Маналагічнае маўленне  павінна быць зразумелым, лагічна вытрыманым. 

Як жа бацькі могуць дапамагчы свайму дзіцяці авалодаць навыкамі звязнага маўлення? 

Вельмі важна накіроўваць увагу дзіцяці на ўсё, што ён бачыць вакол сябе дома і на прагулцы; і не толькі на прадметы, але і на іх дэталі. Неабходна разглядаючы прадмет, задаваць дзіцяці пытанні. Сачыце за тым, каб дзіця адказвала поўным, разгорнутым сказам. 

Паважаныя бацькі, вось гульні і практыкаванні, якія вы можаце выкарыстоўваць у дамашніх  умовах для развіцця звязнага маўлення  дзяцей:

Гульня «Што мы бачым у двары?». Разам з дзіцем паглядзіце ў акно. Пагуляйце ў гульню "Хто больш ўбачыць". Па чарзе пералічыце тое, што бачыце  з вашага акна. Апісвайце ўсё ўбачанае ў дэталях. Напрыклад: "Я бачу дом. Каля дома расце дрэва. Яно высокае і тоўстае, у яго шмат галінак, а на галінках лісточкі". 

Гульня "Што мы бачылі ўчора?». Разам з дзіцем ўспомніце, дзе вы былі ўчора, што рабілі, каго сустракалі, пра што размаўлялі. 

Гульня "Прафесіі". Пакажыце дзіцяці, як з дапамогай разнастайных цацак можна гуляць у доктара, цырульніка, шафёра, прадаўца. Падбярыце разам атрыбуты для разнастайных сюжэтных гульняў. Удакладніце ў дзіцяці, якімі інструментамі ён карыстаецца і для чаго яны патрэбныя. 

Практыкаванне "Адкажы на пытанні" з'яўляецца звычайнай гутаркай на бытавыя тэмы. - Я задаю пытанні, а ты адказвай. Калі хочаш, можаш і ты задаць мне пытанне, а я табе адкажу. Ты сёння снедаў? А што ты еў? Якое сёння надвор'е? 

 Практыкаванне "Назаві дзеянне". Дзіця называе словы, якія абазначаюць дзеянні. Дзіцяці задаюць пытанні: - Што робіць ветрык? (Лашчыць, напявае, дзьме, шуміць). - Якімі словамі можна сказаць пра тое, што робіць кошка? (Гуляе, варкоча, мяўкае). - Што робіць птушачка? 

Практыкаванне "Вывучы верш". Усе дзеці любяць слухаць вершы, стараюцца іх запомніць. Падбіраючы верш трэба ўлічваць маўленчыя магчымасці дзіцяці. 

Практыкаванне "Загадкі". Адгадванне загадак актывізуе слоўнік дзяцей. Дзіця вучыцца вылучаць істотныя прыкметы прадметаў. Загадкі пашыраюць кругагляд дзяцей, трэніруюць ўвагу і памяць, развіваюць назіральнасць і лагічнае мысленне. 

Практыкаванне "Паглядзі, што ўбачыў - раскажы". Дзіцяці паказваецца карцінка, якую яму трэба ўважліва разгледзець. Праз некаторы час карцінку закрываюць, а дзіцяці прапануюць адказаць на пэўныя  пытанні. Далей  прапанаваць апісаць ўбачанае больш падрабязна. Калі не ўдаецца атрымаць разгорнуты адказ, то можна прапанаваць дзіцяці зноў паглядзець на малюнак. 

 Гульня "Адгадай па апісанні". Прапанаваць дзіцяці паслухаць апісанне і адгадаць, што мы апісваем. Напрыклад: "Гэта садавіна жоўтага колеру. Па форме яна даўгаватая, навобмацак - шурпатая. На смак - кіслая. Затым можна прапанаваць дзіцяці апісаць яго любімую цацку, жывёлу ў заапарку, рыбку ў акварыуме. І ўжо наступіць ваша чарга  адгадваць, што ці каго апісвае дзіця. 

Практыкаванне "Малюем словамі". Мы павінны расказаць дзіцяці, што любое апісанне будуецца па вызначаным плане: спачатку трэба назваць прадмет, затым апісаць яго галоўныя прыкметы (выгляд, матэрыял, форма, колер, назначэнне). Растлумачце дзіцяці, што такім чынам, з дапамогай слоў, мы нібы "малюем" гэты прадмет. І прапануеце "намаляваць" слоўны партрэт якога-небудзь прадмета. 

Гульня "А што было далей?". Можна прапанаваць дзіцяці прыдумаць працяг апавядання, ці скласці апавяданне разам з ім, па чарзе: - Жыла-была дзяўчынка Маша. - Летам Маша адпачывала ў бабулі на дачы. -Пайшла Маша ў лес па ягады. - Набрала Маша поўны кошык маліны. Стамілася, села на пень адпачыць.  (Што было далей?).

Такім чынам, штодзённыя зносіны бацькоў з дзецьмі ствараюць ўмовы для развіцця звязнага  дыялагічнага і маналагічнага маўлення выхаванцаў. Крыху цярпення і настойлівасці, трохі вынаходлівасці і бацькоўскай увагі, і ваша дзіця прыйдзе ў школу з добра развітым маўленнем. 

Жадаем поспехаў!

 

Крыніца: www.asabliva.by

Версия сайта для слабовидящих