Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77 37 93 (Приёмная администрации); 77 32 24 (Учительская); 77 37 92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул. Заречная, 7-Е

17 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства

17.09.2025
17 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня ў нашай установе адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, які правёў  афіцэр - ідэолаг  в/ч 22247 Смолік Сяргей Вячаслававіч.

У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу  навучэнцаў  на падзеях, якія сталі гістарычнай асновай свята, значэнні гэтага свята для сучаснай Беларусі, важнасці адзінства беларускага народа для захавання  незалежнасці і суверэнітэту  Беларусі.

Сяргей Вячаслававіч адзначыў, што галоўнай умовай захавання  незалежнасці Беларусі  і памнажэння дасягнутага з’яўляецца  адзінства грамадства і дзяржавы.

Мы - беларусы- адзіная нацыя, якая выбрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. Наша сіла - у адзінстве.

Будучыня нашай краіны ў руках моладзі, у кожным з нас.

Завяршаючы ўрок, рабяты ў апошні раз аддалі піянерскі салют і развіталіся з піянерскім гальштукам. Затым уручылі значкі і білеты новым членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Яны не толькі ўвайшлі ў шэрагі самай масавай маладзёжнай арганізацыі нашай краіны, але і сталі прадаўжальнікамі яе лепшых традыцый.

#мыбеларусы #патриотыстраны #деньнародногоединства #патрыётыстраны #БРСМ #БРПО

Версия сайта для слабовидящих