4 дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры
Раніца пачалася з бадзёрай гімнастыкі, затым выхаванцы лагера пазнаёміліся з планам працы на дзень.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, траўм і ДТЗ, праведзена хвілінка бяспекі пра культуру паводзін і жыццядзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена юным вадзіцелям веласіпедаў.
Праведзена Гульня-віктарына "Дарожная азбука". Галоўная мэта мерапрыемства - выхаванне ўстойлівых навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.
Навучэнцам быў прапанаваны прагляд відэароліку па “ПДР”, дзе на прыкладзе герояў мультфільмаў паказвалася да якіх негатыўных наступстваў прыводзіць парушэнне ПДР, і чаму ўсе павінны з павагай ставіцца да агульнага закону дарог і вуліц.
На свежым паветры праведзены спартыўныя гульні, якія развіваюць кемлівасць, увагу, назіральнасць і ўменне хутка прымаць рашэнні.
З мэтай удакладнення і сістэматызацыі ведаў аб правілах паводзін пешаходаў, уменні арыентавацца ў дарожнай сітуацыі прайшла гульнявая праграма "Саветы святлафора".
Падчас правядзення конкурсу малюнкаў "Правілы дарожнага руху" дзеці праявілі творчую актыўнасць - адлюстравалі свой погляд на бяспеку дарожнага руху. Усе малюнкі былі аб'яднаны адным агульным сэнсам: каб дарога была бяспечнай, трэба ведаць і выконваць правілы дарожнага руху.
Дзень прайшоў насычана і цікава. Дзеці пайшлі дадому ў добрым настроі