4 студзеня 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме
“Выхаванне ў сучаснай школе: ад ключавых праблем да паспяховых дзеянняў”
Па дадзенай тэме выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Алена Славаміраўна Стасава .
Вопытам работы па ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў падзялілася кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Валянціна Іванаўна Мікуліч.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Андрэй Уладзіміравіч Прадзядовіч выступіў з тэмай "Фарміраванне каштоўных адносін да свайго здароўя і да здаровага ладу жыцця".
Кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Юлія Яўгенаўна Ісмагулава падзялілася рэкамендацыямі "Як дамагчыся поспеху і пазбегнуць няўдач у выхаваўчай дзейнасці класнага кіраўніка і педагога-прадметніка".
Педагог-арганізатар Таццяня Віктараўна Страшынская расказала аб арганізацыі работы ўстановы адукацыі па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму навучэнцаў.
Пытанне "Прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх" асвятліла педагог сацыяльны Наталля Міхайлаўна Мяшок.