Апошні дзень у аздараўленчым лагеры “Сонейка” прайшоў пад дэвізам “Фінальны акорд”.
Пасля збору дзяцей прайшла цікава і займальна ранішняя вясёлая гімнастыка. Далей з выхаванцамі была праведзена хвілінка бяспекі “Правілы бяспекі перад заканчэннем лагернай змены”. Развіццю кемлівасці і спартыўнага азарта спрыяла спартыўная праграма "Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго".
Віртуальная экскурсія "Музей ВАВ" і гутарка “80 мірных гадоў” былі прысвечаны актуалізацыі ведаў дзяцей пра Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, выхаванню патрыятычных пачуццяў дзяцей.
Заключны канцэрт “Бывай, лагер!”, а таксама падвядзенне вынікаў лагернай змены, выраб чароўнага збана з марамі пра будучыню “Добры дзень і бывай!” дапамаглі ў добым настроі завяршыть тэматыку летняга аздараўленчага лагера “Сонейка”
Спартыўная праграма "Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго" дабавіла выхавальнікам творчага натхнення, – і падвядзенне вынікаў прайшло ў аптымістычным настроі дзяцей і выхавальнікаў.