21.06.2024.
Апошні дзень у лагеры пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Дзеці пазнаеміліся з планам работы на дзень. А потым ўспомнілі правилы бяспечных паводзін ля рэк і вадаемаў, у лесе, недабудаваных і аварыйных будынках, правілы паводзін на дарозе, вуліцы, у транспарце.
З мэтай выхавання патрыятызма, пачуцця гонару за гераічнае мінулае сваей краіны праведзена гутарка "Подзвіг народа. Мы павінны памятаць", прысвечаная 80- годдзю вызввлення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Навучэнцы здейснілі віртуальнае падарожжа па знакавых месцах мемарыяльнага комплексу Хатынь і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Была арганізована мерапрыемства " Добры дзень і бывай!", дзе выхаванцы выраблялі чароўны збан з марамі пра будучыню. Хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу дня праяўлялі свае спартыўныя і творчыя здольнасці.
Прынялі ўдзел у концертнай праграме "Бывай, лагер!", ў якой праявілі свае таленты спевакоў і чытычоў. З задавальненнем гулялі ў спартыўныя гульні. Традыцыйна на закрыцці лагернай змены ўспомнілі ўсе лепшае, што з імі здарылася на працягу адпачынка. У канцы дня праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню лагернай змены. Падведзены вынікі. Дзеці атрымалі граматы, прызы.