Чацвёрты дзень лагера быў прысвечаны экалогіі і беражлівым адносінам да прыроды. Раніца ў лагеры пачалася з бадзёрай зарадкі на свежым паветры. З вялікай цікавасцю прайшла гульня-віктарына "Эколаг". Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў дзіўнае і загадкавае царства прыроды; атрымалі першапачатковае ўяўленне аб экалогіі як навуцы, яе ролі ў жыцці людзей. А таксама прынялі актыўны ўдзел у гульнях: "Жывая і нежывая прырода", "Выкраслі лішняе". На хвілінцы бяспекі "як не згубіцца ў лесе" дзеці вывучылі памяткі: "што варта ведаць, збіраючыся ў лес " і " што рабіць, калі заблукалі ў лесе?".
Дзень прайшоў цікава і займальна. Дзеці пагрузіліся ў свет экалагічных ведаў праз гульні, творчасць, практычныя заняткі.