Другі дзень лагера "Сонейка" пачаўся з вясёлай ранішняй гімнастыкі, якая задала фізічны і эмацыйны тон, а таксама пазітыўны настрой на ўвесь лагерны дзень.
Дзеці пазнаёміліся з планам працы. На хвілінцы бяспекі ўспомнілі правілы паводзін у грамадскіх месцах, паўтарылі правілы паводзін на дарозе "Бяспечная дарога".
У рамках рэспубліканскай акцыі "Лета-дзецям" прайшла гутарка аб мерапрыемствах, якія былі б цікавыя выхаванцам лагера і прапанова прыняць удзел у выхаваўча-аздараўленчых мерапрыемствах прышкольнага лагера. У рамках гэтай акцыі прайшло мерапрыемства - забава "Прывiтанне, лета".
Прайшоў шашачны турнір, дзеці паказалі цярпенне, настойлівасць, кемлівасць падчас гульні.
Каб паспяхова развівацца трэба спортам займацца, пад такім дэвізам прайшла спартыўная гадзіна "Час спорту і здароўя".
Перад адыходам дадому падведзены вынікі дня, з мэтай замацавання ведаў па правілах паводзін на дарозе прайшоў трэнінг "Школа святлафорных навук".
Дзень прайшоў пазітыўна і цікава.
#летадзецям #летниеканикулы #лагер2025 #лагер