Дванаццаты дзень у а/л " Сонейка" быў Днём бяспекі.Традыцыйна пачаўся ён з ранішняй лінейкі,знаёмства з планам работы на дзень, вясёлай гімнастыкі і хвілінкі здароўя " Хвароба брудных рук". З мэтай навучання правілам бяспечных паводзін была праведзена гульня-віктарына "Дарожная азбука", пасля прайшла гадзіна творчасці "Тры прыступкі, якія вядуць уніз". Цікава і карысна было выхаванцам на занятках па інтарэсах "ЮІД", з вялікай ахвотай дзеці гулялі ў піянербол і іншыя гульні на свежым паветры. Дзень завяршыўся падвядзеннем вынікаў і рэфлексія, якая паказала, што ўсё наведвальнікі лагера засталіся задаволенымі праведзенымі мерапрыемствамі.