Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У свете налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. У гэты дзень у нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы: віктарыны, конкурсы, адгадванне загадак,чытанне вершаў пра беларускую мову і на беларускай мове. На працягу дня праходзіла акцыя "Растлумач слова-атрымай прыз".