Адзінаццаты дзень у лагеры быў Днём сям’і. Пачаўся ён з арганізацыйнай лінейкі , знаёмства з планам работы на дзень, ранішняй гімнастыкі. Затым была праведзена хвілінка бяспекі "Вада і агонь-сябры і ворагі". Пасля выхаванцы абменьваліся думкамі, які "Партрэт ідэальнай сям’і ",малявалі плакат " Тры прыступкі, якія вядуць уніз", удзельнічалі ў спартыўных стартах "Тата, мама, я- спартыўная сям’я". Дзень прайшоў цікава, карысна,прадуктыўна. Закончыўся ён падвядзеннем вынікаў, рэфлексіяй, інструктруктажом ,,Палітра бяспекі ў летні перыяд "