Году гістарычнай памяці была прысвечана экскурсія на вясновых канікулах у 72 аб’яднаны вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, якую арганізаваў для вучняў нашай установы Старшыня райсавета Пётр Віктаравіч Навіцкі.
Праграма паездкі была вельмі насычанай: наведванне мемарыяльнага комплекса Алеі герояў, музея Баявой Славы, салдацкіх казармаў, актавай залы, сталоўкі.
Вучні не толькі пабачылі, як нясуць службу ваеннаслужачыя, але і змаглі ўбачыць сапраўдную зброю, папрактыкавацца ў зборцы – разборцы аўтамата, паглядзець, як рыхтуюць танкістаў і механікаў – вадзіцеляў БМП, паспытаць салдацкай кашы.
Паездка ў воінскае фарміраванне дапамагла лепш уявіць, што сабой прадстаўляюць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пашырыць свае веды пра гісторыю роднага краю, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зразумець – што быць Абаронцам сваёй Айчыны – ганаровы і адказны абавязак.
Мы выказваем падзяку Пятру Віктаравічу Навіцкаму і караўніцтву 72 АВЦ за цікавую і карысную экскурсію.