Першы дзень у лагеры “Сонейка” пачаўся з ранішняй арганізацыйнай лінейкі “Ура, канікулы”, знаёмствам з планам работы на дзень, вясёлай гімнастыкі і хвілінкі бяспекі “ Бяспечная дарога”.
З дзецьмі быў праведзены інтарактыўны занятак “Канікулы без небяспекі", дзе дзеці паўтарылі правілы бяспекі падчас летніх канікул.
Пазнаёміцца ўсім дапамог «Агенчык знаёмстваў» «Мы адзінае цэлае».
⠀
У рамках Міжнароднага Дня дзяцей “Я малюю гэты свет” з дзецьмі быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальте.
⠀
Весела і займальна прайшла забаўляльная праграма Адкрыццё лагернай змены “Прывітанне, лагер”.
⠀
Прывітанне, лета! 🌞
⠀
"Хай будзе мірным неба над зямлёй, хай вечна дзяцінства звонкае смяецца!”
⠀
#летниеканикулы
#выхаваўча-аздараўленчылагер
#летадзецям