Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77 37 93 (Приёмная администрации); 77 32 24 (Учительская); 77 37 92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул. Заречная, 7-Е

"Расстаёмся, сябры!" апошні дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры

08.11.2025
"Расстаёмся, сябры!" апошні дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры

Расстаёмся, сябры!

У лагеры «Сонейка» 8 лістапада 2025 года прайшоў апошні дзень восеньскага выхаваўча-аздараўленчага лагера.
З рабятамі была праведзена гутарка «Ведай сваю гісторыю! 7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі» Яны даведаліся пра падзеі 1917 года і іх уплыў на ход гісторыі. Мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага.
У гэты дзень таксама прайшло развітанне з лагерам. Дзеці ўспаміналі шчаслівыя моманты, праведзеныя тут, усведамляючы, што канікулы падыходзяць да канца і хутка пачнуцца школьныя будні.
У дзень закрыцця лагера дзеці гулялі, танцавалі і ўсміхаліся, хоць у іх вачах і можна было заўважыць лёгкі сум. Але лагер «Сонейка» не развітваецца з хлопцамі назаўжды-яны кажуць яму  «Да пабачэння!».

Версия сайта для слабовидящих