21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Мова-душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Сённяшні дзень у нашай установе адукацыі прайшоў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па- беларуску". Пачаўся ён з прывітання па-беларуску, затым была праведзена гутарка пра гісторыю свята.
Незвычайны "Беларускі слоўнік у прадметах і рэчах" вельмі зацікавіў вучняў. Галоўным гаспадаром свята роднай мовы быў Несцерка. Разам са сваёй памочніцай Сафіяй яны праводзілі з вучнямі віктарыны, конкурсы загадак, гульні.
Ніхто не застаўся абыякавым да правядзення акцыі "Смак роднай мовы" і з ахвотай усё прымалі ўдзел у традыцыйнай акцыі "Назаві слова-атрымай прыз".
Дзень быў цікавы , насычаны , карысны.