Сёмы дзень у лагеры пачаўся са збору дзяцей, ранішняй арганізацыйнай лінейкі, знаёмства з планам работы на дзень, вясёлай гімнастыкі і хвілінкі бяспекі "Правілы паводзін за межамі школы". Далей у дзень духоўнасці з выхаванцамі была наведана Дарога памяці "Алея памяці" на тэрыторыі школы. Далей наведалі «Абеліск" аг.Кішчына Слабада. Для замацавання дня духоўнасці з выхаванцамі прайшла патрыятысная спартландыя «Спрытыя, смелыя, умелыя".
Таксама прайшло спаборніцтва “Шашкі/шахматы”. Пасля дзённага сну падвялі вынікі дня. Усе засталіся задаволеныя і поўныя пазітыву.