Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77 37 93 (Приёмная администрации); 77 32 24 (Учительская); 77 37 92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул. Заречная, 7-Е

Шосты дзень у лагеры

09.06.2025
Шосты дзень у лагеры

Шосты дзень у лагеры пачаўся са збору дзяцей, ранішняй гімнастыкі, знаёмства з планам работы на дзень, хвілінкі здароўя: Асабістая гігіена "Коратка пра галоўнае".

Далей прыступілі да творчага праекту "Папяровы тэатр", дзе выхавальнікі сумесна з выхаванцамі рабілі лялек для будучага тэатра і разыгралі казку "Рэпка".  

Крыху пазней мы ўспомнілі на прыкладзе мультфільма "Школа добрых манер" правілы паводзін у грамадскіх месцах. Пасля прыступілі да акцыі "Чыстая тэрыторыя" і экалагічнай акцыі «Дапамажы прыродзе". Пасля акцыі адгадвалі загадкі пра прыроду з разгадваннем крыжаванкі. Далей з настаўнікам фізічнай культуры прайшла спартландыя «Хуткія, смелыя, умелыя". Пасля сну, з выхаванцамі атрада падвялі вынікі дня, дзе ўсе былі ўзнагароджаны за свае поспехі.

Версия сайта для слабовидящих