Шосты дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай СТАНЦЫЯ этыкету. Дзеці пазнаёміліся з планам работы на дзень, паслухалі правілы паводзін у лагеры. Гулялі ў гульню "Падарожжа ў краіну этыкету", дзе дзеці даведаліся аб асноўных этычных нормах і навыках культурных зносін. Рабяты ўдзельнічалі яшчэ ў адной гульні пад назвай «Скажы ветлівыя словы», дзе трэба было па ланцужку пералічыць, колькі яны ведаюць ветлівых слоў. У гэты дзень было шмат усмешак, добрага настрою і, вядома ж, незабыўных уражанняў.