13 дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай “Станцыя “Спартыўная”.
⠀
Дзеці пазнаёміліся з планам работы, даведаліся пра прафілактыку знаходжання на сонцы. Вясёлая гімнастыка спрыяла пазітыўнаму настрою на дзень.
Азбука здароўя дапамагла вучням фарміраваць гігіенічныя навыкі.
Конкурс малюнкаў, вершаў, апавяданняў на спартыўную тэму выклікаў цікавасць у дзяцей да спорту.
⠀
Пасля кіналекторыя “За моладдзю – будучыня” дзеці праглядзелі прэзентацыю “Дасягненні беларускіх спартсменаў”, інфармацыя якой захапіла і паспрыяла ўдасканаленню ведаў пра спорт.
⠀
Спартыўныя спаборніцтвы развівалі моц і рухальныя навыкі дзяцей.
⠀
Вынікі падводзіліся з добрым настроем і ўсмешкамі.
⠀
#лагер2024 #летнілагер #будучыня #спартсмены #БЕЛАРУСЬ