22 красавіка сярод малодшых школьнікаў прайшоў конкурс "Самае прыгожае пісьмо" у межах Тыдня настаўнікаў пачатковых класаў. Вучням 1-4 класаў былі прапанаваны для спісвання тэксты на друкаванай аснове. Удзельнікі конкурсу з адказнасцю аднесліся да пісьмовых работ. Вучні стараліся пісаць каліграфічна правільна і граматна. Настаўнікамі пачатковых класаў вызначаны лепшыя работы:
1 клас Серадзін Максім, Паўлюкоў Дзмітрый
2 клас Юлдашава Аліса
3 клас Паўлюкова Софія
4 клас Вабішчэвіч Ганна , Паўлавец Арына.