У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мая Канстытуцыя - мой гонар", прысвечаная Дню Канстытуцыі, у нашай установе праходзіць тэматычная выстава літаратуры "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь-асноўны гарант росквіту краіны".
⠀
Дзень Канстытуцыі - значная дата ў жыцці кожнага чалавека.
⠀
Юныя нашы чытачы з 1 класа, 14.03.2024, наведалі выставу.
⠀
Бібліятэкар Святлана Віктараўна пазнаёміла дзяцей са значэннем слоў "закон" і "Канстытуцыя", падкрэсліла, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон нашай дзяржавы, які абвяшчае і абараняе нашы правы. Таксама пазнаёміла з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі часткамі.
⠀
Сёння мы жывем у краіне, дзе пануюць мір і спакой, дзе вялікая ўвага надаецца моладзі і падрастаючаму пакаленню, дзе на першым месцы стаіць клопат пра чалавека, імкненне будаваць моцную, незалежную і квітнеючую Беларусь.