Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77 37 93 (Приёмная администрации); 77 32 24 (Учительская); 77 37 92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул. Заречная, 7-Е

Трэці дзень лагера “Па сцежцы здароўя”

25.03.2026
Трэці дзень лагера “Па сцежцы здароўя”

Трэці дзень лагера пачаўся з ранішняй лінейкі, дзе дзеці пазнаёміліся з планам працы на гэты дзень.

Каб прывіваць дзецям патрэбнасць у чысціні, асабістай гігіене і акуратнасці прайшла хвілінка брудных рук. Вясёлая гімнастыка ўзбадзёрыла дзяцей.

Гульня-віктарына "Смачна, карысна ўсім" пашырыла веды аб разнастайнасці прадуктаў харчавання, іх карысці для арганізма, аб неабходнасці наяўнасці вітамінаў у арганізме чалавека.

Выклікала ў дзяцей станоўчыя эмоцыі ад рухальнай актыўнасці гульня-падарожжа “Па сцежцы здароўя” .

Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей пры правядзенні спартландыі "Спрытныя, смелыя, умелыя", падчас якой пераадольваліся перашкоды, правяралася цягавітасць і спрыт.

З захапленнем прайшла пазнавальная гульня «Што? Дзе? Калі?», якая была накіравана на развіццё лагічнага мыслення, эрудыцыі і каманднага духу.

Масу станоўчых эмоцый падарыла прагулка "У пошуках вясны". Вучні атрымлівалі асалоду ад цёплых промняў сонца, сачылі за з'яўленнем першых парасткаў траў і набраклых пупышак дрэў, прыслухоўваліся да радаснага шчабятання птушак.

Скончыўся дзень праглядам мультыплікацыйнага фільма "Мойдодыр"

Дадому дзеці пайшлі з масай станоўчых эмоцый.

 

Версия сайта для слабовидящих