У рамках XIV педагагічнага марафона Мінскай вобласці з вучнямі 10 класа быў праведзены ўрок па грамадазнаўству на тэму: "Рэлігія ў жыцці грамадства і індывідуальнай ідэнтычнасці" (настаўнік Блеч Лізавета Андрэеўна).
Выяўляючы асаблівасці рэлігійнага светапогляду, вучні пашырылі свае ўяўленні пра такія паняцці, як рэлігія, верацярпімасць, свабода сумлення. Разглядалі асаблівасці рэлігійнага светапогляду, структуру і віды рэлігій. Ахарактарызовывалі функцыі рэлігіі ў сучасным грамадстве. Урок быў праведзены ў форме творчай майстэрні занятак - інтэнсіў. Вучні пачалі ўрок з праверкі дамашняга задання метадам інтэрактыўнай гульні "Кола цудаў", праслухалі міні-лекцыю "Што такое рэлігія? Яе структура і функцыі". Прааналізавалі дыяграму "Найбольш уплывовыя рэлігіі свету", выступілі з падрыхтаванымі паведамленнямі па тэме "Рэлігія". Параўналі характэрныя рысы "Сусветных рэлігій". Урок садзейнічаў выхаванню духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры асобы вучняў, талерантнасці.