У межах Тыдня гуманітарных навук і напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай беларускай мове: акцыя " Пажаданні роднай мове", " Вясёлая віктарына", конкурс на лепшага знаўцу загадак , Лінтэлектуальныя перапынкі " Перакладзі слова - атрымай прыз ".
Для навучэнцаў была арганізавана выстава кніг "Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова". У правядзенні мерапрыемстваў прымала ўдзел Мікуловіч Святлана Віктараўна, бібліятэкар сельскай бібліятэкі, якая правяла гутарку " Слова роднае,жывое " і зрабіла агляд кніг, прысвечаных роднай мове
Дзень прайшоў весела, карысна, цікава.