На ранішняй лінейцы дзеці пазнаёміліся з планам працы на дзень. Па традыцыі прайшла хвілінка бяспекі. Паўтарылі правілы паводзін на лёдзе "Асцярожна, тонкі лёд!" Пры правядзенні гімнастыкі навучэнцы атрымалі зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.
Гульня-падарожжа "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" пашырыла ўяўленне аб роднай краіне, яе чароўнай прыродзе; вучыла вучняў паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі; фарміравала жаданне больш ведаць пра мінулае і сучаснае сваёй радзімы.
Віртуальная экскурсія ў Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны зрабіла гісторыю гэтых падзей жывой і даступнай, дапамагла выхаванцам адчуць дачыненне і павагу да гісторыі краіны.
Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей пры правядзенні эстафеты "Спартыўная карусель", падчас якой пераадольваліся перашкоды, правяралася цягавітасць і спрыт.
Румяныя шчочкі, бліскучыя вочкі і выдатны настрой - вынік прагулкі "Зімовая вандроўка". Дзеці з задавальненнем правялі час на свежым паветры. Ляпілі снегавіка, гулялі ў снежкі.
Пасля прагулкі дзеці селі за настольныя гульні, малюнкі на тэму "Мая Радзіма - Беларусь". У дзяцей з'явілася магчымасць увасобіць сваё бачанне вобраза Радзімы ў малюнках, тым самым праявіўшы свае творчыя здольнасці.
Дзень прайшоў з пазітыўным настрое.