Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77-37-93 (Приёмная администрации); 77-32-24 (Учительская); 77-37-92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144 Минская область, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул.Заречная, д.7В

07 сентября 2024

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

У першую суботу верасня, 07.09.2024 года, для вучняў 5-9 класаў установы адукацыі прайшло выхаваўчае мерапрыемства " Адкуль наш род і наша мова" , прысвечанае  Дню беларускага пісьменства,які ў гэтым годзе праходзіў у г.Івацэвічы Брэсцкай вобласці. Форма правядзення мерапрыемсва - завочнае падарожжа.

Пачалося яно з горада Полацка і закончылася горадам Івацэвічы. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі гісторыю свята, пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, пабывалі ў гарадах, якія сустракалі свята, чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі творчыя заданні.


Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
07.09.2024 для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства "Зямлі маёй родныя словы". Дзеці адгадвалі загадкі на беларускай мове, гулялі ў гульню "Перакладчык", складалі прыказкі, знаёміліся з беларускімі казкамі, малявалі ілюстрацыі да беларускіх казак. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

Версия сайта для слабовидящих