Государственное учреждение образования "Кищино-Слободская средняя школа Борисовского района"
телефон: 77-37-93 (Приёмная администрации); 77-32-24 (Учительская); 77-37-92 (Детский сад)
email: kslobodaupk@rooborisov.by
222144 Минская область, Борисовский район, аг. Кищина Слобода, ул.Заречная, д.7В

Віктарына “Вандроўка па родным краі”

25.02.2021
Віктарына “Вандроўка па родным краі”

16 лютага для вучняў 6 класа была праведзена гульня – віктарына “Вандроўка па родным краі”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.  

У ходзе мерапрыемства вучні выконвалі разнастайныя заданні: “Перакладны слоўнік”, дзе да прапанаваных рускіх слоў падбіраліся беларускія адпаведнікі; “Перакладчык” -  заданне на веданне цікавых слоў; “Перакладзі прыказку”, дзе вучні спрабавалі перакласці прыказкі з рускай на беларускую мову. 

У кожным з тураў вучням патрэбна было адказаць на пытанні і выявіць свае веды па беларускай мове і літаратуры.  

Гульня развівала слоўнікавы запас, садзейнічала развіццю ўважлівасці, хуткасці, актыўнасці, адказнасці.

Спадзяюся, што мерапрыемства, якое было прысвечана нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, данесла да ўсіх тое, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

 

Версия сайта для слабовидящих